Чэмпіён – каманда камбіната
У выніковай зводнай табліцы гульняў першынства раёна па міні-футболе-2017 перамогу святкавала каманда кансервавагароднінасушыльнага камбіната.
Яна ўзнагароджана Кубкам, дыпломам, а ігракі — дыпломамі і грашовымі прэміямі. Другое месца заняла каманда “Стандарт” (в.Хаціслаў), трэцяе — СУП “Савушкіна” (в.Олтуш). Гэтыя каманды ўзнагароджаны дыпломамі, ігракі — дыпломамі і грашовымі прэміямі. Па выніках першынства лепшым іграком стаў Валерый Саўчук (“Стандарт”), лепшым варатаром – Дзмітрый Піліпёнак (кансервавагароднінасушыльны камбінат), лепшым бамбардзірам – Аляксандр Германюк (кансервавагароднінасушыльны камбінат).
Між іншым, у 2015 годзе за званне мацнейшай змагаліся 12 каманд арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў адукацыі раёна (І выніковае месца ў турнірнай табліцы заняла каманда кансервавагароднінасушыльнага камбіната, ІІ — “Камунальнік”, ІІІ — “Штыль”), у 2016г. – 9 каманд (І месца заняла каманда “Камунальнік”, ІІ — кансервавагароднінасушыльнага камбіната, ІІІ — “Савушкіна”).
На здымку: каманда-пераможца ІV адкрытага зімняга першынства раёна па міні-футболе 2017 года сярод мужчынскіх каманд.
Опубликовано ГЧ № 39 от 24.05.17 г.