Дыплом за лепшы падворак

Сёлета наш горад набыў новы выгляд. Але і вяскоўцы імкнуліся не адставаць, добраўпарадкоўваючы свае двары. Па традыцыі работнікі раённага тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва правялі конкурс “Лепшы ветэранскі падворак”. Мэта яго – умацаванне аўтарытэту пажылых лю­дзей, стымуляванне развіцця прысядзібнай гаспадаркі, прапаганда вопыту рацыянальнага і эфектыўнага выкарыстання зямлі, актывізацыя творчасці і адраджэнне лепшых народных традыцый.
У конкурсе ўдзельнічала 18 пажылых вяскоўцаў. Пры падвядзенні вынікаў улічвалася многае: чысціня і парадак на падворку, арыгінальнасць афармлення тэрыторыі двара, утульнасць у доме, выкарыстанне ў афармленні нацыянальных традыцый, кветкавы дызайн і інш.
Кожны ўдзельнік конкурсу праявіў сваю фантазію. У дварах радавалі вока прыгожыя кветнікі з ганарлівымі лілеямі, яркімі вяргінямі, астрамі, не пакідалі нікога раўнадушнымі шыкоўныя разарыі, здзіўлялі арыгінальнасцю міні-вадаёмы, альпійскія горкі…
Пераможцы конкурсу, а гэта Ніна Міхайлаўна Надзяжук з вёскі Лукава (І месца), Надзея Пятроўна Чабанюк з в. Гвозніца (ІІ месца), Васіль Стэфанавіч і Праскоўя Андрэеўна Кухаранкі з в. Олтуш (ІІІ месца), атрымалі заслужаныя падарункі.
Людміла АЛЕСІК, загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі дома.
НА ЗДЫМКУ: падарунак атрымлівае пераможца конкурсу Ніна НАДЗЯЖУК.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!