“Алмаз” Алёны Сезік

На тэрыторыі сялянска-фермерскай гаспадаркі “Баглан” (Маларыцкі раён) прайшло першынство ГА “Клуб дапрызыўнай падрыхтоўкі” па трыятлону спецыяльнага назначэння, якое было прымеркавана да 72-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і Дня Дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь. Ініцыятарам і адным з арганізатараў мерапрыемства стаў Максім Фадзееў, маларытчанін, былы дэсантнік, а цяпер старшыня грамадскага аб’яднання “Клуб дапрызыўнай падрыхтоўкі”. Яго пачынанне падтрымалі РК ГА “БРСМ”, аддзел адукацыі, спорту і турызму, аддзел ідэалогіі, культуры і па справах моладзі, аддзел па надзвычайных сітуацыях, аддзел унутраных спраў Маларыцкага райвыканкама, атрад міліцыі асобага прызначэння Брэсцкага аблвыканкама, аддзел пагранічнай службы “Маларыта”, Маларыцкі раённы савет ГА “Беларускі саюз афіцэраў”, КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ”.

Улічваючы сітуацыю, якая склалася, ар­ганізатары мерапрыемства змянілі яе праграму. Мацнейшая каманда вызначалася па 2-х відах спаборніцтваў: трохкіламетровым бегу па перасечанай мясцовасці (пасля кожнага кіламетра ўсе члены каманды павін­ны былі выканаць 30 прысяданняў і 30 адцісканняў) і стральбе з пісталета класа «Айрсофт».
Першае выніковае месца заняла каманда “Алмаз” Маларыцкай раённай гімназіі, кіраўнік — Алёна Леанідаўна Сезік, настаўніца англійскай мовы. За “Алмаз” вы­ступалі вучні 11 “А” класа ўстановы адукацыі: Вячаслаў Бязносік, Вадзім Ляўчук, Павел Асіпук, Віталій Смаль і Аляксандр Ярмашук. На другім месцы — каманда “Арлы” Ляхавецкага д/с-СШ, на трэцім – каманда “Альфа” з СШ №2, на чацвёртым – каманда “Спадарожнік” з СШ №1.
Акрамя таго, Павел Сядоў, вучань 4 “Б” класа Маларыцкай раённай гімназіі, атрымаў спецыяльны прыз – цяльняшку – за першае месца ў аджыманні лежачы. Хлопец гэтае сілавое практыкаванне выканаў 101 раз.
Падчас мерапрыемства была арганізавана выстава вайсковай зброі, а таксама паказальныя выступленні пагранічнікаў АПС “Маларыта”, супрацоўнікаў Маларыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Пасля заканчэння спа­борніцтваў усе, хто жадаў, мог пакаштаваць смачную салдацкую кашу.

* * *
— Хочацца выказаць шчы­рую падзяку ўсім, хто прыняў удзел і аказаў дапамогу ў правядзенні мерапрыемства, — гаворыць Максім Генадзьевіч. — У сучасных умовах адной з найбольш важных, актуальных і надзённых задач з’яўляецца фарміраванне ў маладога пакалення патрыятызму, выхаванне сапраўдных грама­дзян сваёй краіны. Для гэтага выкарыстоўваюцца розныя метады, прыёмы, сродкі і формы работы. Перакананы, што выхаванню патрыятызму спрыялі і гэтыя спаборніцтвы.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Алёна Сезік і яе каманда “Алмаз”.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 41 от 31.05.17г.

Поделиться:
  • 2
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!