Мы — маладыя. Конкурс фотаработ

“Мы – маладыя”, прысвечаны Дню моладзі, праводзіць Маларыцкі раённы камітэт грамадскага аб’яднання “БРСМ”. Стартаваў ён у сярэдзіне мая і завершыцца 24 чэрвеня. Прыняць удзел у конкурсе раённы камітэт запрашае ўсіх аматараў фатаграфіі ва ўзросце ад 12 да 31 года, якія жывуць у нашым раёне.

Праявіць творчасць можна ў чатырох намінацыях. У першай — “Моладзь у прафесіі” — будуць ацэньвацца фатаграфіі, якія змястоўна раскажуць аб сутнасці нейкай прафесіі ці адлюструюць яе асаблівасці. У намінацыі “Маё захапленне” пры­маюцца фотаработы, на якіх маладыя людзі прэзентуюць сваю творчасць, любімы занятак. Раскрыць прыгажосць маларыцкай зямлі запрашае намінацыя “Мой дом – мая Маларытчына”. У ёй можна прадстаўляць фотаздымкі, зробленыя на фоне прыгожых месцаў і славутасцяў Маларыцкага раёна. Крэатыўнай можна назваць апошнюю намінацыю “Усе мы родам з дзяцінства”.
Раённы камітэт прапануе маларытчанам пагартаць свае фотаальбомы, знайсці дзіцячы фотаздымак і зрабіць кадр, які паўторыць сюжэт з дзяцінства, толькі ў цяперашнім узросце.
Свае работы на конкурс можна дасылаць да 12 чэрвеня ў электронным варыянце на адрас — rkbrsm_malorita@mail.ru. Ад аднаго ўдзельніка прымаюцца да разгляду не больш чым па фотаздымку ў кожнай намінацыі. Да творчых работ трэба прыкласці наступную інфармацыю: прозвішча, імя і імя па бацьку ўдзельніка, яго ўзрост, месца работы, вучобы, дамашні адрас, намінацыю конкурсу, назву фотаздымка і апісанне месца, дзе ён быў зроблены, кантактны тэлефон.

Опубликовано ГЧ № 41 от 31.05.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.