Малебен для выпускнікоў

Па добрай традыцыі, якая ўжо склалася, пасля ўрачыстай лінейкі, прысвечанай апошняму званку, выпускнікі ўстаноў адукацыі горада разам са сваімі бацькамі і настаўнікамі збіраюцца ў Мікалаеўскай царкве райцэнтра. Тут для іх служыцца малебен на заканчэнне вучобы і перад пачаткам экзаменаў. Так было і сёлета.

Звяртаючыся да 11-класнікаў, протаіерэй Сергій Струнец адзначыў, што па звычаі, які існуе спакон веку, праваслаўны хрысціянін любую сур’ёзную справу абавязкова пачынае з малітвы. Толькі з Божага благаславення ўсё можна зрабіць так, як трэба. А час здачы экзаменаў за курс сярэдняй школы і паступленне – надзвычай важны і адказны перыяд для кожнага маладога чалавека.
– Усе вы, – сказаў протаіерэй Сергій Струнец, клірык Мікалаеўскай царквы г.Маларыта, – выбіраючы жыццёвую сцежку, па якой будзеце крочыць, закладваеце адначасова і падмурак жыцця. Вельмі важна, каб ён атрымаўся надзейным, моцным і трывалым. Ваша вера якраз і ёсць цвёрды камень, на якім і будзе ўзводзіцца будынак жыцця.
Кожнаму выпускніку протаіерэй Сергій Струнец пажадаў не баяцца складанасцяў, быць цярплівымі і мэтанакіраванымі, верыць і пастаянна маліцца. Тады абавязкова ўсё атрымаецца. Святар таксама нагадаў юнакам і дзяўчатам не забываць тых, хто даў жыццё, выхоўваў, вучыў усяму разумнаму, вечнаму, станоўчаму, благаславіў і акрапіў іх вадою.

На здымку: падчас малебна для выпускнікоў устаноў адукацыі горада.

Опубликовано ГЧ № 43 от 7.06.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий