З глыбінь вякоў

2017 год у Беларусі праходзіць пад знакам 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Амаль 500 гадоў назад, 6 жніўня 1517 года, у Празе Францыскам Скарынам на старажытнабеларускай мове была выдадзена першая ва ўсходніх славян друкаваная кніга “Псалтыр”.
Да гэтай памятнай даты ў Маларыцкай раённай бібліятэцы запланавана шмат мерапрыемстваў. Нядаўна тут для наведвальнікаў была арганізавана выстава “Францыск Скарына: друкар, мысліцель, творца” з серыі “З глыбінь вякоў”. Пазнавальнымі для наведвальнікаў сталі многія матэрыялы, прадстаўленыя на ёй. Гэта, напрыклад, цікавыя кнігі, прысвечаныя асобе Францыска Скарыны і яго эпосе, навуковыя даследаванні, а таксама манаграфіі і вучэбныя дапаможнікі, дзе расказваецца пра жыццё і дзейнасць знакамітага сына зямлі беларускай.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Наталля Макавецкая знаёміцца з выставай кніг.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 43 от 7.06.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!