Зрабі фота з вышыванкай!
У рамках маладзёжнага праекта “Беларусь – крыніца натхнення” Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі праводзіць фотаконкурс “Селфі&фота з вышыванкай”. У ім могуць прыняць удзел маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 31 года.
У намінацыі “Сэлфі-фота” ўдзельнічаюць фотаздымкі, якія будуць апублікаваны да 25 чэрвеня ў сетцы “Instagram” з указаннем хэштэгаў: #вышыванка, #селфізвышыванкай, #родныятрадыцыі, #фотаконкурс, #брсм, #моладзь Беларусі.
Аднак далучыцца да конкурсу можна і з традыцыйнымі фатаграфіямі ў намінацыях: “Фота малыша ў вышыванцы”, “Фота ў офісе ў вышыванцы”, “Мая сям’я ў вышыванцы”, “Дзяўчаты ў вышыванцы”, “Хлопцы ў вышыванцы”, “Саюз моладзі ў вышыванцы”. Фотаработы трэба падаць у раённы камітэт грамадскага аб’яднання ў электронным варыянце на адрас rkbrsm_malorita@mail.ru не пазней 19 чэрвеня. Да фатаграфій, якія ўдзельнічаюць у катэгорыі “традыцыйнае фота” неабходна прыкласці тэкставы дакумент, які змяшчае дадатковую інфармацыю аб фотаздымку і яго аўтары. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на старонцы “БРСМ Моладзь-Маларыцкага-Раёна” у сацыяльнай сетцы “Укантакце”.
Дар’я ПАЎЛЯНКОВА.