Эксперымент вучоных і аграрыяў

5 гадоў таму назад вучоныя з аграрна-экалагічнага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве “Савушкіна” заклалі эксперыментальны ўчастак сільфіі пранізаналістай. Што гэта за культура?

Галоўны аграном “Са­вушкіна” Аляксандр Бубенчык расказаў, што ў многім яна вельмі напамінае кукурузу, хаця мае шэраг пераваг перад ёю.
– Сільфія – культура шматгадовая, – тлумачыў Аляксандр Бубенчык. – На адным месцы яна можа расці 12 і больш гадоў. У вышыню дасягае да 3 метраў 20 сантыметраў і больш. Яна не баіцца ні замаразкаў, ні засухі, бо назапашвае ваду ў пазухах лісцяў. Сільфія вельмі хутка пачынае расці вясною. І першы ўкос яе можна рабіць тады, калі ўбіраюць травы. Новая культура пераўзыходзіць кукурузу і па ўтрыманні бялку, і па ўтрыманні цукру, а яны ў кормавытворчасці вельмі важныя.
Чаму ў “Савушкіна” ахвотна ўзяліся за эксперымент? Гэтае прадпрыемства, як вядома, спецыялізуецца на малочнай жывёлагадоўлі, таму вельмі важна, каб кармы для грамадскага пагалоўя былі не толькі паўнацэнныя, але і танныя па сабекошце. Сільфія як- раз і спрыяе гэтаму.
– Калі кукурузу мы вы­­­сяваем кожны год,-тлумачыў далей Аляксандр Бубенчык, – сільфія, як я ўжо адзначаў, культура шматгадовая. Па-другое, яна не так, як кукуруза, спусташае глебу, а гэта значыць апошнюю не трэба штогод сілкаваць ці жывіць угнаеннямі. Акрамя таго, сільфія – меданос. А яшчэ – можа расці на розных глебах. На эксперыментальным участку, які вучоныя заклалі ў 2012 годзе і які цяпер займае 4 соткі, глеба тарфяна-мінеральная. Яе вельмі палюбіла сільфія.
Ужо цяпер гэтую куль­­­­туру можна касіць на зялёную масу, а да восені яна паспявае вы­расці, каб убіраць яе і выкарыстоўваць на сілас.
У цэлым па вобласці пад сільфію аграрыі адвялі вучоным 20 гектараў земляў. Пакуль эксперымент у ста­дыі распрацоўкі, але калі вучоныя пераканаюцца ў вялікай выгадзе вырошчвання сільфіі, хутчэй за ўсё яна будзе займаць сваё годнае месца на палях.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
На здымку: галоўны аграном сельска­гаспа­дарчага ўнітарнага прад-прыемства”Савушкіна” Аляксандр Бубенчык перакананы, што пры спрыяльных умовах сільфія можа даваць ураджайнасць звыш 800 цэнтнераў з гектара.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 46 от 17.06.17г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий