Другія ў вобласці

У Брэсцкай вобласці падведзены вынікі конкурсу “Лепшы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. Сярод 20 устаноў Маларыцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва заваяваў другое месца. Пад увагай калектыву, у якім працуе 75 чалавек, розныя катэгорыі насельніцтва – адзінокія састарэлыя людзі, маладыя інваліды, ветэраны вайны і працы, сацыяльна-неспрыяльныя сем’і і г.д.
Эфектыўнасць работы тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва конкурсная камісія ацэньвала па 16 крытэрыях. Сярод іх і рэалізацыя сацыяльных праектаў, і ахоп сацыяльным абслугоўваннем населеных пунктаў раёна, і прадастаўленне сацыяльных паслуг у формах “прыёмная сям’я”, “гасцявая сям’я”, “патранатная сям’я”, і работа са спонсарамі, і адсутнасць скарг, і многае іншае. Па большасці крытэрыяў Маларыцкі тэрытарыяльны Цэнтр атрымаў высокі бал, што і дало магчымасць выйсці ў прызёры. За эфектыўную работу калектыў Цэнтра заахвочаны Дыпломам ІІ ступені, а гэта стымул для далейшай дзейнасці. І хутка на базе Цэнтра пачне працаваць аддзяленне дзённага знаходжання для пажылых грамадзян.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: дырэктар Маларыцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Людміла АЛЕСІК з Дыпломам, якім заахвочаны калектыў установы ў конкурсе “Лепшы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання вобласці”.

Опубликовано ГЧ № 47 от 21.06.17г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!