Майстар спорту з Маларытчыны

Вікторыя Грэбан нядаўна выканала нарматыў кандыдата ў майстры спорту па бегу на дыстанцыю 1500 метраў. Акрамя таго, дзяўчына заняла першае месца на дыстанцыі 2000 метраў на Усебеларускім лёгкаатлетычным кросе “Перамога” на прызы газеты “Савецкая Беларусь”, які быў прысвечаны Дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і праходзіў у г.Наваполацку.
Вікторыя закончыла 10 класаў Брэсцкага абласнога вучылішча алімпійскага рэзерву. Нарадзілася і вырасла яна ў в.Хаціслаў, дзявяты клас закончыла ў СШ №2 райцэнтра. Адзін год юная спартсменка трэніравалася ў Аліны Клюковіч у Дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе Маларыцкага раёна.

На здымку: Вікторыя Грэбан у час спаборніцтваў.

Опубликовано ГЧ № 47 от 21.06.17г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!