Урачыста, відовішчна

Маларытчына, як і ўся краіна, 3 ліпеня адзначыла Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Гэта сімвал нацыянальнага яднання і агульнай адказнасці за сучаснае і будучае Беларусі. У ім цесна зліліся ў адзінае непадзельнае цэлае вялікія і святыя падзеі – Перамога, Вызваленне і Незалежнасць.

Дзень Незалежнасці — сімвал яднання нацыі, імкнення да свабоды, суверэнітэту, стваральнага і мірнага жыцця. Незалежнасць у кожнага з нас асацыіруецца перш за ўсё са свабодай ад іншаземнага рабства. За гэта нашы продкі змагаліся не раз. Зямля Белай Русі была арэнай многіх кровапралітных і жорсткіх войн. Таму незалежнасць і свабода нашай краіны заваяваны надзвычай вялікай цаной. Беларусь вяла барацьбу за свабоду з мангола-татарскімі заваёўнікамі, з напалеонаўскімі арміямі, з немцамі… У полымі ўсіх змаганняў народ выстаяў, загартаваўся, вытрымаў шматлікія нягоды і выпрабаванні. Усе навалы, што выпалі на долю, ён перамог і сам стаў будаваць сваё жыццё. Мірнае, шчаслівае, незалежнае…
Асноўныя мерапрыемствы ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь прайшлі ў гарадскім парку. Свята тут сабрала шматлікіх жыхароў горада і раёна. Паўсюль панавала добразычлівая і ўрачыстая атмасфера. З самага ранку працавалі гандлёвыя кропкі і атракцыёны.
А пачалося ўсё з адкрыцця спартакіяды сярод арганізацый і прадпрыемстваў горада на пляцоўцы перад уваходам у Дзіцяча-юнацкую спартыўную школу. З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў спаборніцтваў звярнулі- ся Мікалай Шум, старшыня райвыканкама, і Уладзімір Бойка, старшыня Маларыцкага раённага савета ветэранаў. Яны шчыра павіншавалі прысутных са святам, пажадалі ўдалых стартаў, добрага настрою і спартыўных перамог.
У Дзень Незалежнасці неабходна азірнуцца ў мінулае, пакланіцца памяці тых людзей, хто абараняў нашу свабоду і незалежнасць. Менавіта дзякуючы ім, мы жывем у мірны час , стваральнай працай будуем квітнеючую краіну. Таму ў гарадскім парку прайшла цырымонія ўскладання вянкоў і кветак да памятнага знака ў гонар 40-годдзя вызвалення раёна. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай улады на чале са старшынёй райвыканкама Мікалаем Шумам і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, а таксама прадстаўнікі працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада.
* * *
Восем прадпрыемстваў і арганізацый горада прадставілі для ўдзелу ў традыцыйнай спартакіядзе свае каманды. Яны змагаліся за званне мацнейшых у 11 відах спорту: скачках у даўжыню з месца, гонках на катамаранах, настольным тэнісе, дартсе, кіданні мяча ў баскетбольнае кальцо, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, эстафеце па плаванні, армрэслінгу, більярдзе, фігурнай яз­дзе на веласіпедзе, а таксама ў пенальці па міні-футбольных варотах. На першую прыступку выніковай турнірнай табліцы ўзнялася каманда кансерва­вагароднінасушыльнага камбіната, на другую – “Раскорма”, на трэцюю – райвыканкама. Між іншым, на спартакіядзе ў 2013г. была лепшай каманда Маларыцкай ПМК-20, у 2014-2016 гадах – Маларыц­кай ЖКГ.
Акрамя таго, у Дзень Незалежнасці ў ГДК на працягу некалькіх гадзін праходзіў кінамарафон “Мая Беларусь”, а на стадыёне “Гарадскі” адбылася гульня чэмпіянату раёна па футболе. Сустракаліся каманды кансер­ва­­вага­роднінасушыльнага кам­біната і СВК “Хаціслаўскі”. З лікам 4:1 выйгралі завадчане.
* * *
Мясцовыя артысты пад­рыхтавалі змястоўную і цікавую праграму, у песнях і вершах уславілі родны кут, тое месца на зямлі, дзе жывём, працуем, вучымся, марым, адпачываем, думаем пра заўтрашні дзень. Сваёй творчасцю парадавалі народны хор ветэранаў ГДК, народны ансамбль народнай песні “Чарняначка” (Чарнянскі СДК), вакальны ансамбль “Рытчанка” (Велікарыцкі СДК), мабільная ўстанова культуры “Аўтаклуб”. На “біс” сустрэлі гледачы таксама выступленні артыстаў Дарапеевіцкага СДК і ГДК. Падчас святочнага канцэрта таксама адбылася дэманстрацыя-прэзентацыя стылізаваных касцюмаў Маларыцкага строю адзення.
Вялікую цікавасць вы­клікаў на свяце горад майстроў “Дзень вышыванкі”. Нікога не пакінулі абыякавым творчыя работы Маларыцкага раённага цэнтра народнай творчасці, Хаціслаўскай школы народнай творчасці, Олтушскага дома рамёстваў, Дарапеевіцкай школы народнай творчасці. Падчас работы горада майстроў Валянціна Струнец правяла майстар-класы па ткацтве і завязванні плата.
* * *
Кульмінацыяй святочнага Дня Незалежнасці стала агульнарэспубліканская патрыятычная акцыя “Спяем гімн разам”. Галасы маларытчан зліліся з галасамі ўсёй краіны. Выконваючы гімн, кожны ганарыўся, што жыве ў такой цудоўнай краіне, дзе адчувае сябе вольным чалавекам, дзе шмат робіцца для таго, каб Беларусь з кожным днём усё больш прыгажэла і квітнела.
…Затым неба над Маларытай пачынае ззяць агеньчыкамі феерверка. Урачыста, відовішчна!
Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымках: святкаванне Дня Незалежнасці ў Маларыце.

Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 8.07.17г.

 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!