Велапрабег у гонар вызвалення

У дзень вызвалення Маларыцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў актывісты раённага камітэта ГА “БРСМ”, спецыялісты гарадскога Дома культуры і прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі шэраг цікавых мерапрыемстваў. У праграме былі цесна пераплецены і памяць аб гісторыі і гераічным мінулым нашага раёна, і прапаганда здаровага ладу жыцця, актыўнага адпачынку, і навучанне навыкам бяспечных паводзін.
Пазнавальная сустрэча з удзелам выратавальнікаў-пажарных і “Адкрыты дыялог” для дзяцей і моладзі на тэму “20 ліпеня ў гісторыі Маларыцкага раёна” прайшлі ў ГДК, удзельнікам мерапрыемстваў быў прапанаваны прагляд фільма.
Вялікую цікавасць моладзі выклікаў велапрабег. Удзельнікі яго ўсклалі кветкі да памятнага знака ў гонар 40-годдзя вызвалення раёна, які знаходзіцца ў гарадскім парку, затым адправіліся да помніка ахвярам фашысцкага гета і знішчаным мірным жыхарам на вуліцу Саўгасную, адтуль паехалі да развілкі дарог, да брацкай магілы загінуўшых воінаў. Велапрабег стаў яшчэ адным сімвалам памяці, сведчаннем таго, што маладое пакаленне цікавіцца гісторыяй, памятае мінулае, удзячна дзядам і прадзедам за Перамогу.
Святлана МАКСІМУК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.