Маларытчане на «Славянскім базары-2017»

У Віцебску завяршыўся ХХVІ Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар”. У рамках яго правядзення на тэрыторыі культурна-гістарычнага комплексу «Залатое кальцо горада Віцебска “Дзвіна”» быў арганізаваны “Задзвінскі кірмаш”. Тут можна было ўбачыць работы майстроў з некалькіх краін. Ад Маларытчыны на кірмаш адправіліся Ала Назарук, майстар народных промыслаў Маларыцкага раённага цэнтра народнай творчасці, і Валянціна Гатоўчыц, кіраўнік гуртка Дарапеевіцкай школы народнай творчасці, а таксама “Хаціславяне”, народны ансамбль народнай песні і музыкі Хаціслаўскага СДК (кіраўнік Галіна Хомік).
Ала Сцяпанаўна прадстаўляла тканыя вырабы, вышыўку, саломапляценне, бісерапляценне, Валянціна Іванаўна – ткацтва сваё і сваёй маці, народнага майстра Рэспублікі Беларусь Сцепаніды Сцепанюк, жыхаркі в. Дарапеевічы. “Хаціславяне” жыхароў і гасцей Віцебска парадавалі 40-хвілінным выступленнем: народнымі песнямі, танцамі.
Акрамя таго, на “Славянскім базары” Ала Назарук праводзіла майстар-клас па саломапляценні, а Валянціна Гатоўчыц – на калаўроце.
Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: “Хаціславяне” на “Славянскім базары”.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.