Хрустальны яблык – за якасць

Прадукцыя, якую выпускае Маларыцкі кансер­ва­вагароднінасушыльны камбінат, — адна з самых дыпламаваных і вядомых у Беларусі і за яе межамі. Пытанню якасці на прадпрыемстве надаецца важнае значэнне. Высокая якасць прадукцыі, якая выпускаецца, пацвярджаецца ўзнагародамі, заваяванымі на розных конкурсах. Нядаўна прадпрыемства атрымала чарговую з іх.

У адзінаццаты раз камбінат узнагароджаны “Хрустальным яблыкам” на рэспубліканскім конкурсе кансерваванай прадукцыі, які праводзіцца штогод навукова-практычным цэнтрам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні. Дыплом пераможцы атрыманы ў намінацыі “Кансервы з садавіны для дзіцячага харчавання” за пюрэ з яблыкаў і маліны з тварагом і вяршкамі для дзіцячага харчавання дзяцей ранняга ўзросту (гомагенізаванае, з 6 месяцаў). Гэта навінка з лінейкі новых рэцэптур, якая складаецца з 5 найменняў. Яе нядаўна запусціла ў вытворчасць прадпрыемства.
На рэспубліканскім конкурсе кансерваванай прадукцыі Маларыцкі кансервавагародніна­сушыльны камбінат атрымаў яшчэ адну ўзнагароду. Па выніках штогадовых конкурсаў, якія праводзіліся на працягу апошняга дзесяцігоддзя, у скарбонцы прадпрыемства цяпер налічваецца 11 хрустальных яблыкаў. Гэта найлепшы паказчык у рэспубліцы за стабільна высокую якасць прадукцыі, якая выпускаецца! За яе Маларыцкі кансервавагародніна­сушыльны камбінат і быў узнагароджаны спецыяльным прызам — “Вялікім хрустальным яблыкам”. Гэта разны выраб ручной работы вагой больш за 3 кілаграмы.
— Атрымаць такую ўзнагароду ў галіне якасці – прэстыжна, ганарова і адказна, — гаворыць Юрый Вітрук, дырэктар камбіната. — І гэта заслуга ўсяго калектыву. Без штодзённай, стараннай і карпатлівай працы кожнага работніка на сваім месцы такіх дасягнутых вынікаў не было б. Вялікі дзякуй кожнаму з іх за добрасумленную працу, майстэрства, адказнасць за даручаную справу.
Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: Юрый Вітрук, дырэктар кам­біната, з хрустальнымі яблыкамі.
Фота аўтара

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.