Парадак і законнасць – перш за ўсё

У пракуратуры Маларыцкага раёна падведзены вынікі работы за І паўгоддзе 2017 г.
Пракуратурай раёна ва ўзае­мадзеянні з праваахоўнымі, выканаўчымі і распарадчымі органамі праведзена значная работа па ўмацаванні законнасці і правапарадку, абароне правоў і законных інтарэсаў грамадзян, грамадства і дзяржавы. Першачарговая ўвага пры ажыццяўленні нагляднай дзейнасці надавалася пытанням прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў (праведзена 5 праверак, па выніках якіх унесена 4 прадстаўленні, у тым ліку 3 – у органы мясцовай улады, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 7 асоб, вынесена 3 пратэсты на мяккасць адміністрацыйнага спагнання, якія задаволены судом), праведзена 1 пасяджэнне каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй. Па выніках праведзеных мерапрыемстваў удалося дабіцца зніжэння ўзроўню злачыннасці ў рэгіёне на 22,6% (са 124 да 96 злачынстваў). Станоўчым вынікам з’яўляецца адсутнасць забойстваў, згвалтаванняў, разбояў і рабаванняў.
З году ў год у цэнтры ўвагі пра­куратуры знаходзіцца выкананне патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 “ Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”, асаблівая ўвага надаецца захаванню бяспечных умоў працы на вытворчасці. Планавыя праверкі гэтага заканадаўства сёлета былі праведзены ў ААТ “Рыта”, ААТ “Макраны”, ДзЛГУ “Маларыцкі лясгас”. Ва ўсіх прадпрыемствах выяўлены парушэнні патрабаванняў Дырэктывы № 1 з боку наймальнікаў і службовых асоб. З мэтай іх ухілення былі ўнесены прадстаўленні кіраўнікам гэтых арганізацый. Па патрабаванні пракурора да дысцыплінарнай адказнасці за парушэнне заканадаўства аб ахове працы прыцягнута 17 службовых асоб, за парушэнне працоўнай дысцыпліны, звязанае са знаходжаннем на рабочым месцы ў стане алкагольнага ап’янення, — 5 работнікаў.
Праведзеная работа ў пэўнай ступені садзейнічала змяншэнню з 3 да 0 (у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года) фактаў вытворчага траўматызму.
З мэтай выканання Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 “Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы” па патрабаванні пракурора да матэрыяльнай адказнасці за нанясенне ўрону прадпрыемствам і арганізацыям, у тым ліку з-за неналежнага выканання службовых абавязкаў, прыцягнута 22 асобы на суму 650 рублёў. Судом задаволена 20 іскаў пракурора і спагнана з вінаватых для кампенсацыі матэрыяльнага ўрону, які быў нанесены прадпрыемствам і арганізацыям, а таксама дзяржаве, 50277 рублёў. Эканамічнымі судамі задаволены 3 іскі аб спагнанні на карысць суб’ектаў гаспадарання дзяржаўнай формы ўласнасці раёна 5335 рублёў дэбіторскай запазычанасці.
Аналіз зваротаў, якія паступілі ў пракуратуру раёна ў І паўгоддзі 2017 года сведчыць, што іх колькасць нязначна павялічылася (36 – у 2016 г., 39 – у 2017 г.). Накіраванне грамадзянамі зваротаў менавіта ў органы пракуратуры, а не ў органы, якія ўпаўнаважаны на вырашэнне зваротаў па сутнасці (19 з 39), можа сведчыць аб даверы органам пракуратуры. У той жа час, колькасць зваротаў, якія разглядаліся ў пракуратуры па сутнасці, паменшылася з 21 да 16. Працэнт прызнання зваротаў законнымі і абгрунтаванымі таксама знізіўся з 9,5% да 6,25%.
За 6 месяцаў г.г. паступіла 7 зваротаў па пытаннях нагляду за выкананнем заканадаўства, па выніках разгляду якіх цалкам задаволеных няма. Сёлета, як і за аналагічны перыяд мінулага года, не паступалі звароты аб парушэннях працоўнага і падатковага заканадаўства, заканадаўства аб зямлі. Не было і зваротаў аб ня­згодзе з рашэннямі органаў улады. Зменшылася колькасць зваротаў па пытаннях адміністрацыйнага заканадаўства (з 6 да 5), жыллёвага (з 2 да 1). Усе звароты разгледжаны ў прадугледжаныя заканадаўствам тэрміны, фактаў парушэння не было.
Колькасць зваротаў юрыдычных асоб, якія былі разгледжаны пракуратурай па сутнасці ў І паўгоддзі 2017 года, павялічылася ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года з 12 да 15. 11 зваротаў утрымлівалі хадайніцтвы аб прад’яўленні іску ў суд. Рашэнне аб задавальненні хадайніцтва прынята па 11 зваротах юрыдычных асоб. У эканамічныя суды ў інтарэсах суб’ектаў гаспадарання дзяржаўнай формы ўласнасці і з доляй уласнасці дзяржавы (ААТ “Чарняны”, ААТ “Маларыцкі КАСК”, ААТ “Маларыцкая райаграпрамтэхніка”, філіял “Маларыцкі палівазбыт” БАУП “Упраўленне ЖКГ”, ДзЛГУ “Маларыцкі лясгас”) падрыхтавана і накіравана 6 заяў аб спагнанні запазычанасці па гаспадарча-прававых дагаворах на суму 37253 рублі, якія разгледжаны і задаволены.
Трэба адзначыць, што праведзеная пракуратурай работа ў пэўнай ступені садзейнічала зніжэнню ўзроўню дэбіторскай запазычанасці па раёне з 22717 тыс. рублёў да 21765 тыс. рублёў, у тым ліку пратэрмінаванай з 5535 да 5062 рублёў (лічбы прыведзены па стану на 01.07.2017 у параўнанні з 01.06.2017).
У той жа час кіраўнікі некаторых суб’ектаў гаспадарання, нягле­дзячы на праводзімую растлумачальную работу, не праяўляюць актыўнасці па спагнанні дэбі­торскай запазычанасці, на прапановы пракуратуры аб аказанні дапамогі ў прад’яўленні іскавых заяў у абарону іх маёмасных інтарэсаў належным чынам не рэагуюць (ДзУВП “Маларыцкае ПМС, ААТ “Чырвоны партызан”, філіял КУВП “Брэстаблдарбуд” “Маларыцкае ДРБУ-179”).
У І паўгоддзі 2017 г. пракуратурай раёна праведзена адна праверка выканання законнасці аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, у аддзел унутраных спраў Маларыцкага райвыканкама па выніках унесена адно прадстаўленне, 1 асоба афіцыйна папярэджана пракурорам. Аналіз сведчыць аб тым, што супрацоўнікамі пракуратуры Маларыцкага раёна забяспечана дакладнае захаванне заканадаўства, якое рэгулюе парадак работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.
Раман ГУЗЮК, пракурор раёна.

Опубликовано ГЧ № 19.08.17г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.