Размова пра надзённае

На Маларытчыне прайшоў адзіны Дзень інфармавання насельніцтва, падчас якога прадстаўнікі філіяла “Брэсцкія электрычныя сеткі” РУП “Брэстэнерга” Маларыцкага раёна электрычных сетак, Маларыцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, Маларыцкай цэнтральнай раённай бальніцы, Маларыцкага лясгаса, а таксама жыхары аграгарадка Олтуш былі азнаёмлены з вынесенымі на разгляд актуальнымі пытаннямі жыцця грамадства. Тэмы размовы — “Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Брэсцкай вобласці за студзень-чэрвень 2017г.” і “Нацыянальная сістэма адукацыі: актуальныя праблемы і шляхі іх вырашэння”.
Адна з інфармацыйна-прапагандысцкіх груп рай­­выканкама наве­дала Маларыцкае райспа­жыўтаварыства. Эдуард Кандзярэшка, намеснік старшыні райвыканкама, пазнаёміў прысутных з вынікамі сацыяльна-эка­намічнага развіцця Брэстчыны за 6 месяцаў 2017г. За гэты перыяд на Маларытчыне выкананы 10 з 15 асноўных прагнозных паказчыкаў і заданняў, якія ўстаноўлены рашэннем Маларыцкага райвыканкама. Эдуард Пятровіч адзначыў, што найбольшую ўдзельную вагу ў прамысловай вы­творчасці раёна займае ААТ “Маларыцкі кансерва­вагароднінасушыльны кам­бінат” (59%), КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ” (21%), СЗАТ “КварцМелПрам” (20%). Асноўнымі прадпрыемствамі-экспар­цёрамі ў рэгіёне з’яўляюцца ААТ “Мала­рыц­кі кансерва­ва­гароднінасушыльны камбінат” (дзіцячае харчаванне, сокі, кансервы), ААТ “ЛегіёнПрамБуд” (вырабы з дрэва), СП “Бізон” (хмель), СААТ “Раскорм” (заменнік неразведзенага малака), СЗАТ “КварцМелПрам” (цэгла, блокі). Для павелічэння рознічнага тавараабароту ў 2016г. на тэрыторыі Маларыцкага раёна адкрыта 17 новых гандлёвых аб’ектаў. Удзельная вага магазінаў ГУП “Санта Рытэйл” і ААТ “Парфум Трэйд” у агульным тавараабароце раёна складае 16,4%, у тавара­абароце харчовых тавараў — 23,5%, нехарчовых — 9,7%. У студзені — чэрвені 2017г. у сферы малога прадпрымальніцтва створана 59 новых працоўных месцаў.
Эдуард Кандзярэшка таксама сказаў, што ў 2017г. плануецца стварэнне новых вытворчас­цей — гэта адкрыццё спецыя­лізаванага магазіна сеткі “Востраў чысціні” (былы магазін “Дзіцячы свет”, вул.Савецкая), а таксама супермаркета гандлёвай сеткі ГУП “Санта Рытэйл” на плошчах “Роднага кута” з колькасцю працоўных месцаў 12 і 40 адпаведна. Намінальная налічаная заработная плата за сту­дзень — чэрвень 2017г. у прамысловасці склала 621,3 рублі, у — сельскай, лясной і рыбнай гаспадарках — 481,1 рубель, у — бу­даўніцтве — 547 рублёў, у аптовым і рознічным гандлі — 480,8 рублёў.
Пра нацыянальную сістэ­му адукацыі, яе акт-уальныя праблемы і шляхі іх вырашэння расказала Вольга Бачай, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Маларыцкага райвыканкама. Вольга Міхайлаўна таксама засяродзіла ўвагу на тым, што ў раёне функцыянуе 21 установа, якая рэалізуе праграму дашкольнай адукацыі: 6 ясляў-садоў, 10 дзіцячых садоў і 5 вучэбна-педагагічных комплексаў “дзіцячы сад – школа”.
На здымку: падчас правядзення чарговага дня інфармавання ў Маларыцкім райспажыўтаварыстве.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 64 от 23.08.17 г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!