“Равеснік” для равеснікаў

Чацвёртая змена ў аздараўленчым лагеры з кругласутачным знаходжаннем “Равеснік”, які размяшчаецца ў в.Старое Забалацце Маларыцкага раёна, для 39 хлопчыкаў і дзяўчынак прайшла цікава і надзвычай запамінальна. Дух бестурботнасці, весялосці, прыўзнятага настрою панаваў тут усю змену.
-Аб гэтым паклапаціўся педагагічны атрад, які сёлета ў лагеры працаваў упершыню па ініцыятыве РК ГА “БРСМ”, — расказвае Таццяна Стасюк, начальнік лагера. – Змена сапраўды для ўсіх атрымалася цёплай. Спрыяла не толькі жнівеньскае надвор’е, але і цеплыня сэрцаў тых, хто адпачываў і працаваў у летніку. Далікатныя, тактоўныя, шчы­­­рыя, пры­ветлівыя, адказныя, ініцыятыўныя – гэта ўсё яны, выхавальнікі: Дар’я Анішчук, Таццяна Гаргун, Таццяна Гаркаўчук, Раман Гардзійчук, Максім Сезік, Ірына Піпко і Таццяна Нікіцюк.
Выхавальнікі штодзень імкнуліся даць магчымасць хлопчыкам і дзяўчынкам не толькі адпачыць, але і адчуць цудоўны і непаўторны свет дзяцінства.
Сярод тых, хто рабіў жыццё дзяцей у лагеры больш цікавым і насычаным, — Дар’я Анішчук, старшы выхавальнік змены, выхавальнік Лукаўскага дзіцячага сада.
-Кожны дзень тыдня ў нас меў тэматычную накіраванасць. Рэжым дня быў спланаваны так, што заканчвалася адно агульнае мерапрыемства, неўзабаве пачыналася другое. Шмат станоўчых эмоцый выклікалі, дні знаёмстваў, казачных герояў, прыгажосці, Беларусі, мужнасці, жа­данняў, самакіравання, дзе мог раскрыцца кожны наш выхаванец. Для іх мы праводзілі гульнёвыя забаўляльныя праграмы, розныя тэматычныя гутаркі, рухомыя гульні, віктарыны, сустрэчы, «круглыя сталы», турніры па футболе, валейболе, спартыўныя эстафеты і інш. Былі праведзены аперацыя “Утульнасць”, працоўныя дэсанты, дыскатэкі, конкурсы “Міс і містэр лагера”…
Некаторыя з выхаваль­нікаў працавалі ў “Равес­ніку” ўжо не першы год. Сярод іх – Таццяна Гаргун, студэнтка 4 курса філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна.
— У гэтым лагеры я была і летась. Тады запомнілася змена сваім пазітывам, творчай атмасферай, якая тут стваралася на кожным кроку пад кіраўніцтвам начальніка Таццяны Мікалаеўны Стасюк. Хто аднойчы пабываў тут, напэўна, ужо не можа не прыехаць сюды яшчэ. Таму ў маіх планах на наступны год таксама значыцца “Равеснік”.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Таццяна Стасюк, начальнік лагера, з выхавальнікамі 4-ай змены.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 65 от 26.08.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.