Маларыцкія калектывы паказалі клас!!!

Ва ўстанове адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці” прайшло ўрачыстае закрыццё Рэспубліканскага тыдню ўстаноў дадатковай адукацыі.

SAMSUNG CAMERA PICTURES

Маларыцкі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі на гэтым мерапрыемстве прадстаўлялі лепшыя калектывы нашага раёна. Калектывы “Вытокі” (кіраўнік Г.П. Бягеза) і “Крынічка” (кіраўнікі  Е.С. Люльковіч і А.Н. Барысюк) выступалі на фальклорнай пляцоўцы. Ім было даручана сустракаць ганаровых гасцей.

Гульнявую праграму “Свята ў шахматным каралеўстве” паказалі навучэнцы аб’яднання па інтарэсах “Юны культарганізатар” разам з педагогамі Алай Шабогінай, Зояй Ляшчынскай і Валянцінай Самуйлік. А  дзеці з аб’яднання “Эстрадны танец” (кіраўнік А.В. Вашчынчук) выступалі на святочным канцэрце з танцам “Свежыя навіны”. Варта дадаць, што ўсе запрошаныя калектывы і педагогі з’яўляюцца пераможцамі раённых, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемстваў.

Таццяна ЛАПЦЕВА, намеснік дырэктара раённага Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

НА ЗДЫМКУ: у час мерапрыемства.

Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.