На Малоритчине выращивают самые вкусные арбузы

Калі сёлета вы яшчэ не паспрабавалі кавун, ці вам не пашанцавала купіць смачную і салодкую паласую ягаду, пашукайце ў продажы Чарнянскія кавуны.

Ужо трэці год у ААТ «Чарняны» вырошчваюць гэтую не ўласцівую для нашага рэгіёна ягаду і, што самае галоўнае, не выкарыстоўваюць хімічных удабрэнняў. Сёлета ў гаспадарцы пад кавуны адведзена 10 гектараў. Па вясне была падрыхтавана глеба і з дапамогай сельскагаспадарчых агрэгатаў праведзена сяўба і апрацоўка. У адрозненне ад мінулых гадоў, у гаспадарцы не выкарыстоў­валі расаду і атрымалі ўраджай толькі з насення.

Як расказаў га­лоўны аграном гаспадаркі Казімір Сядлецкі, ураджай сёлета добры, але меншы, чым у мінулыя гады. Звязана гэта ў асноўным з ўмовамі надвор’я. Вясна была халодная,  з рэзкімі перападамі тэмпературы,  а лета выдалася спякотным і кавунам у жніўні не хапіла вільгаці.

– Кавуны ў гаспадарцы мы вырошчваем можна сказаць нядаўна. З гэтай культурай яшчэ эксперыментуем, спрабуем вызначыць, які гатунак будзе больш урадлівы на нашых землях. У гэтым жа годзе мы вырошчваем гібрыд «Раманза» на 3 гектарах, гатунак «Трыумф» на 3 гектарах, гатунак «Імпульс» на 2 гектарах і гатунак «Халадок» таксама на 2 гектарах. Апошні сёлета дрэнна спее, таму ў наступным годзе мы ад яго, напэўна,   адмовімся, — заўважае галоўны аграном.

Ураджай у гаспадарцы збі­раюць уручную. І перад тым, як будзе выбраны хоць адзін кавун, яго старанна правяраюць на спеласць. Таму ягады на полі збіраюць выбарачна. Сёлета на зборы кавуноў працуюць Галіна Клебановіч і Ва­лянціна Пякалава.

Рэалізацыяй атрыманага ўра­джаю гаспадарка займаецца самастойна. Кавуны пастаўляюць па розных аб­ласцях краіны, ну і, вядома, прадаюць у Ма­ларыцкім раёне.

Павел КАНАНОВІЧ.

На здымку: Галіна КЛЕБАНОВІЧ і Валянціна ПЯКАЛАВА са сваім ураджаем.

Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!