Малорита станет городом невест?

Як паведаміла начальнік аддзела загса Маларыцкага райвыканкама Наталля Камянчук, за 8 месяцаў г.г. у раёне зарэгістравана 189 нараджэнняў.

Колькасць жыхароў раёна папоўнілі  101 дзяўчынка і 88 хлопчыкаў. 114 дзетак зарэ­гістраваны аддзелам загса, 75 – сельвыканкамамі раёна. Калі параўнаць з такім жа перыядам мінулага года, можна канстатаваць, што колькасць нараджэнняў зменшылася. За студзень-жнівень 2016 года аддзелам загса было зарэгістравана 212 нараджэнняў.

Сярод самых папулярных імён, якія выбіралі сваім дзеткам бацькі – Ганна (9), Анастасія (8), Варвара (5), Яўгенія (5), Сафія (5). А вось сярод імён, якія давалі бацькі сваім сыночкам, у яўным лідарстве Арцём (9). Таксама папулярныя імёны Мацвей (6), Цімафей (6), Аляксандр (4), Іван (4), Мікіта (4).

Калі параўнаць сёлетнія і мінулагоднія лічбы сумнай статыстыкі, дык яны гавораць аб змяншэнні смяротнасці. Сёлета, па стане на 1 верасня, зарэгістравана 197 смерцяў (99 – аддзелам загса Маларыцкага райвыканкама, 98 – сельвыканкамамі раёна). Летасць за адпаведны перыяд было зарэгістравана 252 смерці (110 – аддзелам загса, 142 – сельвыканкамамі раёна).

Святлана МАКСІМУК.

Поделиться:
  •  
  • 6
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий