Благоустройство в городе — кто лучший?!

На раённым свяце пра­цаўнікоў сяла, якое ў мі­нулую суботу сабрала гасцей у аграгарадку Чарняны, былі падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторый Маларыцкага раёна.

Гаспадары сельскіх прыватных падвор’яў, якія выйшлі пераможцамі ў намінацыі “Лепшая прыдамавая тэрыіторыя ў сельскіх населеных пунктах Маларыцкага раёна”, атрымалі дыпломы і грашовыя прэміі.

Конкурс працягваецца. Вынікі ў намінацыях “Лепшае прадпрыемства, установа, арганізацыя па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі” і “Лепшая прыдамавая тэрыторыя горада Маларыта” будуць падведзены на свяце горада ў кастрычніку. А значыць, можна яшчэ дабавіць апошнія штрыхі да добраўпарадкавання сваіх прысядзібных участкаў, навесці чысціню і парадак на тэрыторыях арганізацый і прадпрыемстваў, каб заслужана атрымаць ганаровае званне “лепшы”.

Святлана МАКСІМУК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!