В Малоритском районе активно началась прививочная компания

Асеннія халады, аслабленне іму­ні­тэту, недахоп віта­мінаў – усё гэта спрыяе ўздыму  сезон­ных захворванняў на грып і вострыя рэс­пі­раторныя вірус­ныя інфекцыі. Ад заражэння імі найбольш эфектыўным сродкам з’яўляецца вакцынацыя. Медыкі сцвярджаюць, што самым аптымальным часам для яе з’яўляюцца асеннія месяцы, бо на фар­міраванне іму­нітэту супраць грыпу ар­ганізмам затрачваецца ў сярэднім ад 2 да 4 тыдняў.

  

C

                            

Перад кожным,  хто турбуецца пра сваё здароўе, перыядычна паўстае пытанне: рабіць прышчэпку ці не? Неабходна памятаць, што імунітэт супраць грыпу ў арганізме чалавека захоўваецца на працягу 6-9 месяцаў. “Несур’ёзны” на першы погляд грып  можа ўяўляць сур’ёзную небяспеку для любога чалавека, бо магчымы ўскладненні. 

— Вакцынацыю мы па­чалі 12 верасня, — расказвае загадчыца па­ліклінікі Маларыцкай ЦРБ Таццяна Папко. — Па стане на 25 верасня прышчэплена вакцынай супраць грыпу 917 дарослых і 404 — дзiцяці. Кожны дзень гэтую пра­цэдуру ў сярэднім праходзіць па 70 чалавек. Жыхары вёсак могуць зрабіць прышчэпку на ФАПах ці ва ўрачэбных амбулаторыях па месцажыхарстве.

Таццяна Уладзіміраўна адзначыла,  што ўжо атрымана 1435 доз грыпознай вакцыны за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. За кошт мясцовага бюджэту будзе атрымана 4678 доз вакцыны, за кошт прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў – 1958 доз.

— Карыстаючыся выпадкам, хачу звярнуцца да кіраўнікоў з просьбай, каб паспрыялі мак­сімальнай вакцынацыі сваіх работнікаў з мэтай зніжэння часовай непрацаздольнасці ў пе­рыяд пад’ёму зах­ворваемасці, — гаворыць Таццяна Папко. — Між іншым, у нас створана 16 прышчэпачных брыгад, кожная з іх можа вы­ехаць на прадпрыемства, установу, арганізацыю і правесці на месцы іму­нізацыю.

Плануецца, што вакцынацыя жыхароў Маларытчыны ад грыпу за­­вершыцца да 1 снежня. Прывіваецца насельніцтва расійскай вакцынай “Грыпол-Плюс”, якая выкарыстоўвалася для імунізацыі на Брэст­чыне ў 2016 г. Яна паказала высокую эфектыўнасць і імунагеннасць. За пе­рыяд імунізацыі не зарэгістравана моцных рэакцый і ўскладненняў на ўвядзенне гэтай вак­цыны. Пры ацэнцы эфектыўнасці імунізацыі за мінулы  год устаноўлена, што рызыка захварэць на грып у непрывітых у 2,7 раза вышэй, чым у прывітых, акрамя таго, прывітыя асобы на 63,4% хварэюць менш, чым непрывітыя. Для дасягнення ж значнага эфекту ад вакцынацыі мэтазгодна імунізацыя 40-75%  работнікаў калектыву.  

— На Маларытчыне плануецца ахапіць вакцынацыяй не менш за 40% насельніцтва, — гаворыць Таццяна Папко. – Каб зрабіць прышчэпку, спачатку трэба звярнуцца да тэрапеўта, прайсці медагляд перад вакцынацыяй і зайсці ў кабінет  №315 паліклінікі (трэці паверх). Прышчэпкі для прафілактыкі грыпу нельга рабіць у час вострага захворвання або абвастрэння хранічнай хваробы. Мы чакаем пацыентаў з 8.00 да 16.00 штодзённа. У вячэрні час – з 16.00 да 20.00, у суботу – з 9.00 да 15.00 (каб. 317). У нядзелю і святогчныя дні прышчэпку супраць грыпу можна зрабіць у прыёмным аддзяленні. Даведкі можна атрымаць у рабочы час,  па тэлефоне  3-01-65.

У барацьбе з грыпам дапаможа не толь­кі прышчэпка. Сілы ар­ганізму таксама ўма­цоў­ваюць свежая са­давіна і агародніна, рэгулярныя заняткі спортам, прагулкі на свежым паветры, разумнае загартоўванне. Акрамя таго,  трэба пазбягаць стрэсаў,  стомленасці і прастуды. Надзейным прафілактычным сродкам супраць грыпу будуць і розныя народныя сродкі.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.