Спаборніцтвы настаўнікаў і вучняў прайшлі ў раённай гімназіі

У раённай гімназіі па ініцыятыве адміністрацыі ўпершыню прайшлі не зусім звычайныя спаборніцтвы. На працягу трох студзеньскіх вечароў у спартыўнай зале ўстановы адукацыі было мнагалюдна. Тут спаборнічалі па 6 відах (дартсу, валейболу, баскетболу, настольнаму тэнісу, стральбе і шашках) паміж сабою 60 вучняў 6-11 класаў і 25 настаўнікаў. Мерапрыемства было відовішчным і прайшло на высокім узроўні. Па выніках спаборніцтва пераможцы ў кожным відзе змаганняў узнагароджаны дыпломамі, акрамя таго, яны атрымалі і салодкія прызы.
Спаборніцтвы такога плану стануць традыцыйнымі. Такое пажаданне выказалі і настаўнікі, і вучні. Плануецца павялічыць таксама і колькасць спартыўных дысцыплін для ўдзельнікаў.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымках: у раённай гімназіі сябруюць са спортам.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий