«Топтышка» будет продаваться и в Китае?

Дырэктар Маларыцкага кансервавагароднінасушыльнага камбіната Юрый Вітрук у складзе дэлегацыі Брэсцкай вобласці на чале з губернатарам Анатоліем Лісам прыняў удзел у афіцыйным візіце ў правінцыю Аньхой Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Для ўдзелу ў бізнес-форуме было запрошана 25  вядучых кітайскіх кампаній. Асноўная мэта візіту – правядзенне пе­ра­моў для наладжвання экспарту прадукцыі маларыцкага прадпрыемства ў правінцыю Аньхой і іншыя рэгіёны КНР. У рамках запланаваных мерапрыемстваў Юрый Іванавіч правёў сустрэчы з прадстаўнікамі некаль-кіх кітайскіх кампаній. Ім былі прадстаўлены інфармацыйна-рэклам­ныя матэрыялы, прайс-лісты па ўсёй прадукцыі, якая выпускаецца камбі­натам, а таксама ўзоры дзіцячага харчавання ва ўпакоўцы тыпу “Паўч” (5 відаў).

-Інфармацыя прад­стаўні­камі кампаній КНР пра наша прадпрыемства прынята да разгляду, — кажа Юрый Вітрук. – А  вось з кампаніяй міжнароднай лагістыкі “Азія – Еўропа” (“Wuhan Asia-Europe Logistics Co.Ltd”) з горада Ухань правінцыі Хэбэй дасягнута дамоўленасць аб наведванні Рэспуб-лікі Беларусь у першай дэка­дзе каст­рычніка гэтага года для кан­чатковага вырашэння пытання аб пастаўцы прадукцыі Маларыцкага кан­серва­вага­роднінасушыльнага камбіната на рынак Кітая.

Падчас візіту ў КНР Юрый Вітрук таксама наведаў кампаніі “Між­на­родная гандлёвая кар­­парацыя правінцыі Аньхой”, “Карпарацыя ўніверсальных магазінаў” (г.Хэфэй), “Фэнюань” (г.Бэмба). 

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!