Экологи подвели итоги конкурса

Маларыцкая раённая іспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя падвяла вынікі конкурсаў дзіцячых сачыненняў і малюнкаў, якія праводзіліся ў рамках экалагічнай акцыі «Дзень без аўтамабіля».Галоўны спецыяліст Маларыцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ала Мельнікава ўручыла ўзнагароды аўтарам лепшых творчых работ.

У намінацыі «Сачыненне» першае месца заняла работа «Тран¬спарт будучага» Ганны Аўдзяюк, вучаніцы 8 «Б» класа СШ №1, другое месца — эсе «Грамадскі транспарт вачамі дзяцей» Надзеі Максімук, вучаніцы 11 «Б» класа раённай гімназіі.
У намінацыі «Малюнак» лепшым прызнаны работы Міланы Максімук (вучаніцы 2 класа Мельніцкай БШ) і Ганны Кардзялюк (вучаніцы 4 «А» класа СШ №2). У гэтай жа намінацыі другое выніковае месца занялі работы Лізаветы Мірчук (вучаніца 4 класа Мельніцкай БШ) і Ганны Вегеры (вучаніцы 4 класа Мельніцкай БШ), трэцяе месца — Анрэй Алесік (вучань 7 «А» класа раённай гімназіі).
Усе пераможцы атрымалі прызы.
Мікалай НАВУМЧЫК.
НА ЗДЫМКУ: Ала МЕЛЬНІКАВА ўручае ўзнагароды пераможцам творчага конкурсу.
Фото аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.