З віншаваннямі да 90-гадовага юбіляра

У кнізе жыцця Міхаіла Рыгоравіча Герасевіча з вёскі Новы Двор месяц кастрычнік адкрыў новую старонку, якая надала яму статус доўгажыхара. Каб павіншаваць з 90-гадовым юбілеем паважанага чалавека, які быў удзельнікам падзей Вялікай Айчыннай вайны, да яго дамоў з падарункамі прыехалі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Аляксандр Няхаеў, дырэктар тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Людміла Алесік і Мікалай Дубач, начальнік раённага аддзеле па надзвычайных сітуацыях.


Дзевяць дзесяцігоддзяў жыцця – гэта апаленае вайной юнацтва, гады працы, сямейныя клопаты, радасць нараджэння дачкі, двайное шчасце, калі з’явіліся на свет унукі… Многае, як успамінае Міхаіл Рыгоравіч, было ў жыцці.17-гадовага юнака пасля вызвалення родных мясцін ад фашысцкіх акупантаў прызвалі ў рады дзеючай арміі. Удзельнічаў ён у баявых дзеяннях у Венгрыі, Аўстрыі, Югаславіі. Пасля Перамогі служыў у Самаркандзе. Дэ¬ма¬білі¬заваўшыся, вярнуўся на радзіму, ажаніўся. Мірныя гады праляцелі, як адно імгненне. Прайшлі яны ў працы ў паляводчай брыгадзе, клопатах па гаспадарцы. Быў Міхаіл Рыгоравіч няўрымслівым гаспадаром. Цяпер жа прыкаваны да інваліднай каляскі і вельмі ўдзячны ўнуку Міхаілу, які дапамагае спраўляцца з усімі цяжкасцямі, аблягчае яго адзінокія будні. Сваім гасцям Міхаіл Рыгоравіч быў вельмі рады, бо ў аддаленай вёсачцы, якая пастарэла ўжо, страціла большасць сваіх жыхароў, субяседнік не заўсёды знойдзецца.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у гасцях
у 90-гадовага юбіляра
Міхаіла ГЕРАСЕВІЧА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.