Футбольны  кубак Маларытчыны – у каманды МКГСК

Завяршыўся чэмпіянат Маларыцкага раёна па футболе 2017г. На старт выйшла 5 каманд. На працягу больш чым 4 месяцаў было сыграна 40 гульняў.  Спаборніцтвы праходзілі ў 2 кругі згодна з зацверджаным календаром правядзення гульняў і дзеючых правіл (адна гульня — дома, адна — на выездзе).

Ва ўпартай барацьбе першае месца па колькасці набраных ачкоў заслужана заваявала спартыўная дружына кансервавагароднінасушыльнага камбіната. Каманда паказала прыгожую,  зладжаную і захапляльную гульню. Яна ўзнагароджана кубкам, дыпломам і грашовай прэміяй. На другую прыступку ўзняліся футбалісты прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Савушкіна”,  на трэцюю – раённага аддзела ўнутраных спраў.

Лепшым бамбардзірам чэмпіянату стаў Валерый Саўчук  (ААТ “Ха­ціслаўскі”),  варатаром – Сяргей Панчук (раённы аддзел унутраных спраў),  іграком – Валерый Струнеўскі (Беларусбанк).

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.