«Рыцкі куфэрак» — спатканне з песняю!

Калі народны ансамбль народнай песні «Рыцкі куфэрак» на сцэне, то для слухачоў гэта заўсёды своеасаблівае свята, радасць, задавальненне. Усе ў зале тады слухаюць выступленне зачаравана, засяроджана, затаіўшы дыханне.

 

Ствараецца ўражанне атмасферы невыказнай прыгажосці, душэўнага заспакаення, суладдзя і гармоніі. Якая прыгажосць, якая духоўная сіла, моц і дабрыня зыходзяць ад самадзейных артыстаў! Ад пачутага кожны, здаецца, змяняецца ўнутрана, багацее душою, чэрпае аптымізм, бадзёрасць, радасць жыцця. Такое стварыць на сцэне за лічаныя хвіліны могуць толькі сапраўдныя  віртуозы, майстры-прафесіяналы сваёй справы.  Да іх ліку належыць і «Рыцкі куфэрак».

Невялікае апытанне, праве­дзенае на вуліцах Маларыты, пацвердзіла меркаванне аб тым, што сёння адным з самых вядомых і папулярных калектываў нашага рэгіёна, які выконвае народныя песні, з’яўляецца якраз народны ансамбль народнай песні «Рыцкі куфэрак». За час свайго існавання ён стаў своеасаблівым брэндам Маларытчыны.

Падрабязнасці ў «Голасе часу» за 25 кастрячніка

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.