На Малоритчине дети постигают основы православной веры

У нядзельных школах прыходаў Маларыцкага благачыння пачаўся новы навучальны год. У Нядзельнай школе пры Мікалаеўскім храме райцэнтра заняткі сёлета арганізаваны ў 9 узроставых групах для 140 дзяцей.

Яны разам са сваімі выкладчыкамі Яўгенам Радчыкам і Святланай Богуш (вядуць групы першага года навучання), Тамарай Тарноўскай (другі год навучання), Юліяй Сіжук (трэці год навучання), Ірынай Андрайчук (чацвёрты год навучання), Аленай Пракаповіч (пяты год навучання), Ірынай Хомік і Галінай Пажыдаевай (групы шостага года навучання), Людмілай Калеснікавай (сёмы год навучання) спасцігаюць асновы праваслаўнай веры, вучацца жыць па запаветах божых.
Мэта заняткаў у школе – не толькі дапамагчы вучням адчуць прысутнасць Усявышняга на кожным кроку ў нашым што­дзённым жыцці, але і навучыцца быць добрымі, спагадлівымі, міласэрнымі, сардэчнымі, праяўляць любоў да таго, хто знаходзіцца побач, прыходзіць на дапамогу ва ўсіх жыццёвых сітуацыях. Заняткі ў нядзельнай школе фарміруюць душу хрысціяніна,  садзейнічаюць маральна-духоўнаму, творчаму і патрыятычнаму выхаванню дзяцей.

– Жыццё без Бога – гэта блуканне ў цемры без святла,  дзе ў любы момант можна спатыкнуцца,  упасці, – кажа Ірына Андрайчук, выкладчыца Нядзельнай школы. –  Божае Слова – ліхтарык, які заўсёды і ўсюды асвятляе дарогу, робіць шлях роўным, гладкім і бяспечным. Нашы выкладчыкі на занятках у даступнай і зразумелай форме расказваюць пра Бога, нормы хрысціянскага жыцця, даюць неабходныя ве­ды па пытаннях этыкі, маралі, духоўнасці, абмяркоўваюць праблемы сэнсу чалавечага жыцця на зямлі… Хрысціянскія законы і слова божае ніколі не навучыць дрэннаму.

Мікалай Навумчык

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.