ЁСЦЬ ЦУДОЎНАЯ АЛЬТЭРНАТЫВА

52 падлеткі ўзяты на ўлік у інспекцыі па справах непаўналетніх, 23 з іх – навучэнцы дзяржаўнага прафесійнага ліцэя. Як дапамагчы юнакам, якія ўчынілі правапарушэнні, стаць на правільную жыццёвую сцяжынку, як зацікавіць тым заняткам, які запоўніць вакуум у буднях і дапаможа развітацца з прывычнай, далёка не лепшай кампаніяй сяброў — такіх жа “цяжкіх” падлеткаў? Над пошукам адказаў на гэтыя пытанні б’юцца і інспектары інспекцыі па справах непаўналетніх, і навучальныя  ўстановы, і мала­дзёжныя арганізацыі. У мінулы чацвер у дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе прайшлі аздараўленчыя заняткі “Ра­зам за здаровы лад жыцця” для падлеткаў, якія знахо­дзяцца на ўліку  ў інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС. Арганізавалі іх ра­зам інспектары ІПН, аддзел моладзі, РК ГА “БРСМ” і дзяржаўны прафесійны ліцэй. 17 юнакоў мелі магчымасць паплаваць гадзіну ў басейне, пазаймацца ў трэнажорнай зале. Што дало такое аздараўленчае мерапрыемства падлеткам? Па-першае, магчымасць пазнаёміцца з тым, што ёсць у горадзе, каб з карысцю і цікава правесці свой вольны час. Па-другое, магчымасць зразумець, што курэнню і алкаголю ёсць цудоўная альтэрнатыва – спорт.
Між іншым, як плануюць арганізатары, трэнінгавыя заняткі будуць праводзіцца кожны тыдзень. У наступны раз з падлеткамі правядуць гутарку псіхолагі сацыяльна-педагагічнага Цэнтра, затым сустрэнуцца юнакі на футбольным матчы.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час аздараўленчых заняткаў “Разам за здаровы лад жыцця”.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!