Будни дорожников: в ответе за качество

Шэрай асфальтавай стужкай уецца цяпер дарога ад Хаціслава  да Сушытніцы.

На гэтым аб’екце работы падыходзяць да завяршэння. Які значны аб’ём іх давялося выканаць, якімі няпростымі былі працоўныя будні, добра ведае прараб Валерый Захарчук.

Пад яго пільнай увагай і эканамічнае выкарыстанне тэхнікі, і арганізацыя ўсіх работ на аб’екце. Вопыту Валерыю Маісеевічу не пазычаць. У дарожнай галіне працуе ён больш за 20 гадоў, з іх 14 – у Маларыцкім ДРБУ-179. Прыйшоў у арганізацыю майстрам,  праз два гады быў назначаны прарабам. Дарога жыцця Валерыя Захарчука непарыўна звязана з дарогамі раёна. Колькі аб’ектаў пабудавана з яго непасрэдным удзелам,  ён і сам не пералічыць. І ўпэўнены: дарожная справа – гэта яго лёс.

Калі мы едзем па роў­най дарозе, наўрад ці ўспамінаем пра людзей, рукамі якіх зроблены такія выгоды. А камфорт,  дзякуючы роўнаму асфальтаваму пакрыццю,  нам ствараюць такія прафесіяналы, як Юрый Вабішчэвіч.

У будаўніцтва любога ўчаст­ка дарогі ўкладзена праца многіх работнікаў. Але на завяршальным этапе якасць дарожнага пакрыцця залежыць менавіта ад таго чалавека, які працуе на ўкладчыку асфальтабетону.

Работу ў дарожна-бу­даўнічай арганізацыі Юрый Ва­біш­чэвіч пачынаў, як і многія яго калегі, з дарожнага рабочага. Калі яму пра­панавалі працу ма­шы­ніста ўк­ладчыка асфальтабетону, вырашыў паспрабаваць. Паколькі справа гэтая патрабуе ўмення і спецыяльных ведаў, адправіўся на вучобу ў Мінск. І вось ужо шмат гадоў шчыруе на адказным участку будаўніцтва дарог. І з’яўляецца майстрам сваёй справы.

Святлана Максімук

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.