Клубы по интересам: приглашаем всех кому за 60!

Маларыцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва працягвае набор у аддзяленне дзённага знаходжаня для інвалідаў і пажылых людзей.

Тут створаны ўсе неабходныя ўмовы для развіцця творчых здольнасцяў, сацыяльнай рэабілітацыі, ладзяцца разнастайныя мерапрыемствы. Словам,  кожны з наведвальнікаў тэрытарыяльнага цэнтра можа знайсці тут сабе занятак па душы.

Наведваць установу могуць усе жадаючыя, каму споўнілася 60 гадоў. Сёння ва ўстанове працуюць гурткі па інтарэсах “Маё хобі”, “Чудесная петелька”, “Да вытокаў духоўнасці”. Тут таксама можна атрымаць псіхалагічную дапамогу, заняцца здаровым ладам жыцця і далучыцца да аматараў скандынаўскай хадзьбы.

Усіх зацікаўленых чакаюць па адрасе: г. Маларыта, вул. 2-я Заводская, д. 8. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: 2-16-47.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.