Адзінаццаць перамог

Завяршыўся трэці этап рэспубліканскіх прадметных алімпіяд. Сёлета ў абласным туры ад Маларытчыны брала ўдзел 34 чалавекі па 15 прадметах школьнага курсу. Па выніках інтэлектуальных спаборніцтваў вучні ўстаноў адукацыі раёна паказалі добрыя веды і заваявалі 11 дыпломаў, з іх 1 — першай ступені (Марыя Штандэр, 9 клас, абслуговая праца, Ланская СШ), 5 — другой ступені (Дзмітрый Юхімук, 9 клас, біялогія; Антон Дацык, 8 клас, матэматыка; Кацярына Карабейка, 11 клас, грамадазнаўства, усе — раённая гімназія; Ганна Афанасенка, 11 клас, беларуская мова і літаратура, Гвозніцкі я/с-СШ; Сцяпан Касьянік, 11 клас, гісторыя, Ланская СШ), 5 — трэцяй ступені (Максім Шпетны, 10 клас, біялогія, Ланская СШ; Вадзім Кірылаў, 9 клас, геаграфія, Мельніцкая БШ; Марына Качанка, 10 клас, гісторыя, раённая гімназія; Юлія Сымонік, 10 клас, абслуговая праца, Ланская СШ; Таццяна Хатынюк, 9 клас, фізіка, СШ №2). Акрамя таго, Давід Касцючык, вучань 10 класа Ланской СШ, за паказаныя веды па тэхнічнай працы ўзнагароджаны пахвальным лістом.
Асноўнай адметнасцю прадметных алімпіяд гэтага года з’яўляецца іх працягласць і магчымасць вучняў удзельнічаць адразу ў некалькіх інтэлектуальных спаборніцтвах. Некаторыя школьнікі Маларытчыны скарысталі такую магчымасць і праверылі свае веды па двух прадметах. Гэта – Антон Дацык (матэматыка, інфарматыка),  Ганна Афанасенка (беларуская мова і літаратура, геаграфія), Марына Качанка (гісторыя, матэматыка) і Ірына Галянчук (Арэхаўская СШ, грамадазнаўства, беларуская мова і літаратура). Як бачым, алімпіядная скарбонка няблага сёлета напоўнілася, дзякуючы намаганням вучняў і настаўнікаў раённай гімназіі (4 дыпломы), Ланской СШ (4 дыпломы), СШ №2, Гвозніцкай я/с-СШ і Мельніцкай БШ. Між   іншым, вучні Лідзіі Некрашэвіч, настаўніцы абслуговай працы Ланской СШ,  з абласной алімпіяды прывезлі два дыпломы: І і ІІІ ступені. Неабходна дадаць і той факт, што Лідзія Барысаўна назначана кіраўніком каманды Брэсцкай вобласці на вучэбна-трэніровачных зборах па падрыхтоўцы да заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па абслуговай працы,  якая пройдзе ў сакавіку ў Кобрыне.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Лідзія Некрашэвіч, настаўніца Ланской СШ, якая падрыхтавала 2 дыпламантаў абласных алімпіяд.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!