Хрустальные васильки завоевали малоритчане

Сучасная Маларыцкая дзіцячая школа мастацтваў – гэта ўстанова дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі мастацкага профілю ў сферы культуры. З першых дзён свайго існавання школа выхоўвае ў дзяцей любоў да музычнай культуры і танца, мастацкага слова, адкрывае і развівае таленты, прапагандуе лепшыя ўзоры сусветнай і нацыянальнай культуры.

Дасягненні вучняў і на­стаў­нікаў – яркая старонка гісторыі Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў. Яна і цяпер не перастае здзіўляць шматграннасцю падрыхтоўкі юных дараванняў. За апошнія гады поспехі таленавітых вучняў дзі­цячай школы мастацтваў адзначаны шматлікімі дыпломамі, ганаровымі граматамі між­народных, рэспубліканскіх і абласных конкурсаў і фес­тываляў. Чарговае пацвярджэнне – “узятыя” ўзнагароды на ІІ міжнародным конкурсе мастацтваў “Хрустальны васілёк”, які праходзіў у Мінску.

Падрабязней у «Голасе часу» за 15 лiстапада 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.