Мастер своего дела — Александр Такмаков

Асфальтабетонны завод ДРБУ-179 пачаў працаваць яшчэ ў 1988 годзе. Сёння на ім шчыруе ўсяго 6 чалавек.

Інжынер-лабарант Аляксандр Такмакоў — адзін з лепшых работнікаў дарожнай службы. Пасля заканчэння чыгуначнага тэхнікума ў 2006 годзе Аляксандр прыйшоў працаваць на прадпрыемства ў якасці дарожнага рабочага. З першых дзён работы зарэкамендаваў сябе з найлепшага боку. Малады спецыяліст не цураўся ніякай працы, стараўся ад старэйшых таварышаў пераняць усе тонкасці і нюансы прафесіі.

Таму не дзіўна, што кіраўніцтва заўважыла перспектыўнага работніка і даверыла яму адзін з адказных участкаў работы – сачыць за якасцю прадукцыі асфальтабетоннага завода. Бясспрэчна,  якасць нашых дарог напрамую залежыць ад якасці іх пакрыцця. Таму Аляксандр Віктаравіч дэталёва правярае кожную партыю прадукцыі,  якая паступае на завод. А потым праводзіць аналізы і замеры гатовага асфальту. Брак тут не дапускаецца. Работа, прызнаецца мужчына, цікавая,  хаця і вельмі адказная. Ніякіх пралікаў тут быць не можа. Тым больш, што Аляксандр спецыяльнымі прэсавымі ўстаноўкамі вымярае трываласць асфальту.

Кацярына  Яцушкевіч.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.