СПК «Доропеевичи» по производству молока одно из лучших в стране

Жывёлаводы СВК «Дарапеевічы» з’яўляюцца лідарамі па вытворчасці малака ў раёне. 

А хто лепш раскажа аб жывёлагадоўлі, чым га­лоўны заатэхнік? У СВК «Дарапеевічы» гэтую пасаду займае Раіса Козел.

– За 10 месяцаў гэтага года ў СВК «Дарапеевічы» валавы надой малака склаў 8770 тон (за такі ж  перыяд 2016 года — 7291 тона). Надой на карову за гэты перыяд складае 7148 кг (у 2016 го­дзе — 6441 кг), – падзялілася з намі дадзенымі Раіса Козел. – Усе паказчыкі – гэта заслуга нашых працаўнікоў і,  вядома,  кіраўніка. Мы практычна ні ў чым  не маем патрэбы,  так як кіраў­ніцтва прадастаўляе ўсё, што мы просім для больш прадукцыйнай працы. Мы заўсёды забяспечаны доб­рымі кармамі, а малако, як кажуць у народзе, у каровы на языку. Пастаянна трымаць высокую планку ня- проста, на гэта ідзе шмат працы кожнага з нас.

Сама Раіса Аляксееўна ўжо 22 гады працуе ў гас­падарцы. Пачынала з па­мочніцы загадчыцы фермы і дайшла да галоўнага заа­тэхніка. 

Ужо больш за 20 гадоў у гаспадарцы працуе аператарам машыннага даення і Людміла Кіцель. Некалі яна выйшла замуж  і пера­ехала з мужам з Брэста ў Дарапеевічы. Пасля дэкрэтнага водпуску выйшла працаваць падменнай даяркай на ферму ды так і засталася ў гаспадарцы.

– За столькі гадоў мы прывыклі да ўсіх цяж­кас­цяў, – распавядае Люд­міла. – Сваю працу робім аўтаматычна. Наш працоўны дзень пачынаецца з 6:30, а значыць прачнуцца трэба яшчэ раней, бо ёсць жа і свой дом, і сямейныя клопаты. Дзякуючы сучасным тэхналогіям,  наша праца становіцца зручней. Нельга сказаць, што яна ў нас лёгкая,  проста ў параўнанні з тым,  што было раней,  гэта вялікая розніца.

Па слядах маці пайшлі і дзве дачкі Людмілы – Марыя і Тамара. Старэйшая, Марыя, працуе цялятніцай у Дарапеевічах, сярэдняя дачка Тамара – таксама на комплексе ў роднай гаспадарцы, а вось малодшая звязала сваё жыццё з гандлем і працуе ў адной з маларыцкіх крам. Як прызнаецца Людміла, яе дочкі самі выбіралі сабе прафесію,  але ёй прыемна, што яны вырашылі пайсці па яе слядах. Бо праца аператара машыннага даення ў Дарапеевічах прэстыжная і добра аплачваецца.

А  вось аператар машыннага даення Алена Дзям’янка працуе ў гаспадарцы 24 гады. Большую частку з іх яна адпрацавала на ферме ў вёсцы Паўлопаль і толькі тры гады, як перайшла у Дарапеевічы. Тут жа, на цэнтральнай сядзібе гаспадаркі,   Алене выдзелілі дом,   дзе яна жыве са сваёй сям’ёй. Алена стала адным з дэлегатаў ад раёна на падвядзенні вынікаў рэспубліканскага конкурсу «Наш жывёлавод», якое праходзіла на мінулым тыдні ў Мінску. 

Павел КАНАНОВІЧ.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.