Выставка в чемодане: малоритчане изучают историю (фоторепортаж)

Вучні ўстаноў адукацыі горада пабывалі на перасоўнай выставе ў чамадане “Чырвоная зорка”. Яна на працягу двух дзён праходзіла на базе СШ №2 райцэнтра.

Дзмітрый Мамацюк, адміністратар выставы, адзначыў, што ў яе экспазіцыі прадстаўлена амаль тысяча экспанатаў, якія звязаны з падзеямі Першай сусветнай вайны, Вялікай Айчыннай вайны, а таксама пасляваенным перыядам. Вучні падчас экскурсіі змаглі не толькі  ўбачыць прадстаўленыя экспанаты, але і датыкнуцца да іх. Ф

армат экскурсіі дазваляў патрымаць у руках, напрыклад, узнагароды, салдацкія дакументы, каскі,  кацялкі, працівагазы, лыжкі, прымерыць на сабе ваенную форму, галаўныя ўборы і зрабіць у іх фотаздымкі, пагартаць і пачытаць газеты, выдадзеныя падчас вайны. Прапануем вашай увазе фотарэпартаж.

 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.