Успех в спорте: хороший тренер и ежедневная работа над собой

«Перспектыўная» — так гаворыць пра вуча­ніцу 8 “Б” класа СШ №1 Паліну Падлужную яе трэнер з дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Маларыцкага раёна Сяргей Астапук. У Сяргея Васільевіча юная спартсменка займаецца ўжо тры гады. Дасягнутыя поспехі абна­дзейваюць, што з Паліны можа атрымацца вядомая лёгкаатлетка.

Напрыканцы  кастрычніка дзяўчына ўдзельнічала ў адкрытым першынстве Брэсцкай вобласці сярод спартыўных дзіцяча-юнацкіх школ алім­пійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы. Спа­борніцтва праводзілася сярод юнакоў і дзяўчат 2003 і 2004 гадоў нараджэння. На іх Паліна заняла першае месца ў скачках у вышыню, другое –  у скачках у даўжыню, трэцяе – у бар’ерным бегу на дыстанцыі 60 метраў. Выніковым стала  выступленне дзяўчыны і на першынстве Брэсцкай вобласці па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2004 і 2005 гадоў нараджэння. У спаборніцтвах па пяцібор’ю  Паліна заняла трэцяе месца.

– У лёгкую атлетыку я прый­шла, дзякуючы маме, настаўніцы фізічнай культуры і здароўя СШ №1, – расказвае юная спартсменка. – Раней трэніроўкі наведвала тры разы на тыдзень, цяпер – пяць. Займацца сур’ёзна шматбор’ем  пад кіраўніцтвам Сяргея Васільевіча стала з кастрычніка гэтага года. Мая запаветная мара – выступіць на чэмпіянаце рэспублікі па лёгкай атлетыцы.

Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: Паліна Падлужная са сваім трэнерам Сяргеем Астапуком.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.