Станет ли Владимирская усадьба в Малоритском районе лучшей на Брестчине?

Працягваецца конкурс на лепшую аграсядзібу вобласці, арганізатарам якога стаў Брэсцкі аблвыканкам сумесна з Белаграпрамбанкам. Лепшую аграсядзібу вобласці будуць выбіраць у 5 на­мінацыях: “Захаванне беларускіх традыцый”, “Здаровы лад жыцця”, “Гасціннасць”, “Экасядзіба года”, “Стыль і гармонія”.

Усяго ў Брэсцкай вобласці зарэ­гістравана 350 аграэкасядзіб, з якіх 10 – у  Маларыцкім раёне. Найбольшая колькасць суб’ектаў аграэкатурызму – у Камянецкім, Брэсцкім і Кобрынскім раёнах.

Як паведаміла старшыня Маларыц­кага раённага фізкультурна-спартыў­нага клуба Таццяна Тышкевіч, сёлета зарэгістравана толькі адна аграсядзіба ў вёсцы Дубічна. Заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі ўладальнікі “Уладзімірскай” сядзібы, што ў Пажэжыне.

Дарэчы, конкурс праводзіцца з 2009 года, у 2014 годзе лепшай аграсядзібай вобласці стала “Крайняя хата”, якая знаходзіцца ў вёсцы Гусак. Вынікі конкурсу будуць агучаны ў студзені. На пачатак снежня пададзена каля 25 заявак на лепшую аграэкасядзібу Брэстчыны, летась у конкурсе ўдзельнічалі 18 суб’ектаў аграэкатурызму.

Фото Владимирской усадьбы с сайта belkraj.by/vladimirskaya-usadba

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.