Моц каманднага духу

Нядаўна юнакі і дзяў­чаты, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, у рамках таварыскай сустрэчы “Малыя алімпійскія гульні” сустрэліся з камандай аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў з тэрытарыяльнага Цэнтра Пінскага раёна. Жаданне перамагчы было настолькі вялікім, што камандны дух не змаглі зламаць ні доўгая дарога ў Пінск,  ні халоднае надвор’е. Але перамагло сяброўства, абедзве каманды атрымалі граматы і падарункі.
Прыём пінчан быў шчырым, і мы сур’ёзна задумаліся аб новай сустрэчы, якую вырашылі правесці ўжо на базе маларыцкага Цэнтра.
Шчыры дзякуй хацелася б выказаць людзям, якія дапамагалі арганізаваць паездку,  а гэта дырэктары прыватных прадпрыемстваў  “Аўто-Карвет” і  «ДЪЮСЛ» Алег Радзюк і Таццяна Люльковіч, а таксама прыватны прадпрымальнік Васіль Калінічэнка. Шчыры дзякуй і аддзелу па фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама, які таксама не застаўся абыякавым да нашых просьбаў.
Юлія КРЭНЬ, загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў.
НА ЗДЫМКУ: у час таварыскай сустрэчы.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!