НЕ ЗАБЫВАЮЧЫ ТРАДЫЦЫІ

У Маларыцкім аддзяленні Дэпартамента аховы па традыцыі, якая склалася, 4 сакавіка прайшоў урачысты сход, прысвечаны 94-й гадавіне з дня ўтварэння беларускай міліцыі. Перад гасцямі і супрацоўнікамі аддзялення выступіў начальнік яго Уладзімір Карабчук. Ён павіншаваў усіх з прафесійным святам, выказаў словы шчырай удзячнасці ветэранам органаў унутраных спраў за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці калектыву, за праводзімую работу па патрыятычнаму выхаванню асабовага саставу.
Ва ўрачыстай абстаноўцы была ўручана Грамата Дэпартамента аховы МУС РБ міліцыянеру страявога падраздзялення міліцыі Уладзіміру Касцевічу за выдатнае выкананне службовых абавязкаў.
Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы і завяршылася фатаграфаваннем удзельнікаў мерапрыемства.
Надзея ЛЫШЧЫК,
спецыяліст па кадрах.
НА ЗДЫМКУ: у час сустрэчы.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий