На “Рождественских встречах” в городском Доме культуры г. Малорита – аншлаг! (фоторепортаж)

У дзень Раства Хрыстова ў гарадскім Доме культуры традыцыйна адбылася вялікая святочная праграма “Святло Віфліемскай зоркі”. На працягу больш чым гадзіны ў вершах, танцах, песнях і інсцэніроўках услаўлялася немаўля Ісуса Хрыста. Мерапрыемства стала яркай і незабыўнай падзеяй для вернікаў Маларыты і раёна.


Напрыканцы святочнай праграмы са словамі прывітання да прысутных звярнуўся протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны прыходаў Маларыцкай царкоўнай акругі. Айцец Віктар пажадаў усім прысутным міру, згоды, узаемапаразумення, дабрабыту, а таксама мудрасці ў прыняцці рашэнняў, мірнага неба над галавой.
Затым тыя вучні, якія наведваюць Нядзельную школу, атрымалі салодкія калядныя падарункі. Не засталіся без іх таксама і дзеці, якія знаходзіліся ў зале з бацькамі, бабулямі і дзядулямі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
Фота аўтара.

Прапануем вашай увазе невялікі фотарэпартаж

Поделиться:
  •  
  • 58
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий