“МЫ — ГРАМАДЗЯНЕ БЕЛАРУСІ”

Акцыя пад такой назвай прайшла ў Маларыце
Стала традыцыяй у Дзень Канстытуцыі ў рамках усебеларускай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі” ва ўрачыстай атмасферы ўручаць лепшым прадстаўнікам маладога пакалення, якія дасягнулі паўналецця, першы грамадзянскі дакумент — пашпарт. 15 сакавіка ў Вялікай зале райвыканкама, дзе звычайна право­дзяцца ўсе важныя раённыя форумы, пад дружныя апладысменты аднакласнікаў і настаўнікаў важную сіненькую кніжачку, якая сведчыць аб прыналежнасці да грамадзянства Беларусі, атрымалі больш за 20 школьнікаў з навучальных устаноў горада.
16 гадоў – гэта мала і ў той жа час многа. Гэта ўзрост, які з’яўляецца прыступкай ў дарослае жыццё і супадае з афіцыйным прызнаннем юнакоў і дзяўчат грамадзянамі краіны. Быць адказнымі перад грамадствам і сваёй дзяржавай, якая дае шырокія магчымасці — дазваляе набыць веды, атрымаць прафесію, уладкавацца ў жыцці, старанна вучыцца, умацоўваць сілы, каб быць здольным абараніць сваю Айчыну, працаваць і добрымі справамі праслаўляць Радзіму заклікалі школьнікаў у час урачыстай цырымоніі старшыня райвыканкама Казімір Лапіч, начальнік аддзялення па грамадзянству і міграцыі Маларыцкага РАУС Віктар Пашкевіч, намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Шпетны, старшыня грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Любоў Куц. Разам з пашпартам кожны з юнакоў і дзяўчат  атрымаў у падарунак Канстытуцыю і кнігу “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.
У Дзень Кансты­туцыі, якая гарантуе кожнаму з нас шырокія правы і магчымасці, першы дакумент, які сведчыць аб  грамадзянскай сталасці, быў уручаны выдатнікам вучобы, актывістам, спартсменам, удзельнікам і пераможцам школьных і раённых алімпіяд Юліі Віцюговай, Ільі Шпаку і Вікторыі Кох (на здымку злева направа).
Святлана МАКСІМУК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!