Абитуриент! Попробуй свои силы сейчас в репетиционном тестировании в режиме онлайн!

На сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (адрас у ін­тэрнэце: http://www.rikc.by) абітурыенты могуць прайсці рэпетыцыйнае тэсціраванне ў дыстанцыйнай форме ў рэжыме анлайн.

Яно з’яўляецца бясплатным, а доступ – не­абмежаваным. Свае веды можна праверыць у любы момант па 15 прадметах (ёсць іх пералік, пазначаны час, які адведзены на выкананне таго ці іншага тэставага задання). На сайце таксама прыводзіцца бланк адказаў для запаўнення, які можна раздрукаваць, даецца пакрокавая інструкцыя па запаўненні бланка адказаў (таксама на гэтую тэму можна паглядзець відэаролік з падрабязнымі тлумачэннямі) і адмене памылковых метак.
Запоўніўшы папяровую форму, неабходна ўнесці адказы ў электронны бланк для разліку выніку, націснуць кнопку “Разлічыць”. Пасля гэтага “камп’ютар” адразу паказвае вынік – колькасць набраных балаў за выкананне тэставага задання. Націснуўшы кнопку “Тэматычнае кансультаванне па беларускай мове”, можна знайсці правільныя адказы на кожнае заданне. Тут жа даецца разбор кожнага з іх, якому раздзелу школьнай праграмы заданне адпавядае і ў якім класе вывучаецца.
Неабходна дадаць, што тэсты рэпетыцыйнага тэсціравання ў дыстанцыйнай форме па ўсіх 15 прадметах на сайце выкла­дзены толькі ў адным варыянце.
Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  • 2
  • 15
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!