Дыплом за чысціню

Падведзены вынікі рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпа­радкавання населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь за 2010 год.
Агляд праводзіўся па 5 катэгорыях. Сярод іншых гарадоў краіны горад Маларыта прызнаны пераможцам у чацвёртай катэгорыі. За высокія паказчыкі,  дасягнутыя ў ходзе правядзення рэспубліканскага агляду,  наш раённы цэнтр узнагароджаны пераходным вымпелам, пасведчаннем і грашовай прэміяй у памеры 1500 базавых велічынь.
Не менш за 70% гэтых сродкаў, якія выдзяляе рэспубліканскі бюджэт, будуць накіраваны на далейшае развіццё гарадской гаспадаркі.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: за мінулы год значна папрыгажэлі і добраўпарадкаваны вуліца Паркавая і тэрыторыя гарадскога парку, якія становяцца любімым месцам адпачынку маларытчан.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий