Олимпиада по ОБЖ: на Малоритчине приняло участие 435 человек

Важнай састаўной часткай сістэмы грамадскай бяспекі з’яўляецца навучанне вучняў асновам бяспечнай жыццядзейнасці. Цяпер ва ўстановах адукацыі гэта адбываецца праз засваенне факультатыўнага курса “Асновы бяспекі жыццядзейнасці». А магчымасць праверыць, наколькі трывалымі аказаліся набытыя веды, дае алімпіяда.

На Маларытчыне ў першым этапе абласной алімпіяды па АБЖ прыняло ўдзел 435 чалавек. Нядаўна прайшоў другі яе этап. Мацнейшыя вызначаліся  ў 3 узроставых групах: 1-4 класы, 5-7 класы і 8-11 класы. Многія ўдзельнікі інтэлектуальнага спаборніцтва прадэмастравалі добрыя веды. Аднак пераможцамі сталі самыя падрыхтаваныя.

Ва ўзроставай 1-4 класы першае месца заняў Канстанцін Пархамук, вучань 4 класа Дарапеевіцкага д/с-СШ (настаўнік Ірына Яшчук),  другое – Таццяна Пекарук, вучаніца Ланской СШ (настаўнік Валянціна Максімук). Ва ўзроставай катэгорыі 5-7 класы поспех спадарожнічаў Івану Сымоніку, вучню 7 класа Ланской СШ (настаўнік Віталь Касцючык). Другое месца па колькасці балаў заняў Мікіта Сезік, вучань 7 “А” класа раённай гімназіі (настаўнік Аляксандр Чурбанаў). Ва ўзроставай катэгорыі 8-11 класы лепшым стаў Антон Касцючык, вучань 9 класа Ланской СШ (настаўнік Віталь Касцючык). На другой прыступцы  замацавалася Анастасія Галавей, вучаніца 9 “Б” класа СШ №2 (настаўнік Таццяна Русавук).

Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: падчас раённай алімпіяды па асновах бяспекі жыццядзейнасці.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!