Весенние каникулы: на Малоритчине — оздоровление, труд и знания!

З 25 па 31 сакавіка ў вучняў устаноў адукацыі – вясеннія канікулы. Плануецца, што падчас іх у аздараўленчых лагерах з дзённым знаходжаннем пройдуць аздараўленне  176 маларытчан.

 У СШ №1 лагер будзе арганізаваны для 54 вучняў, у СШ №2 – для 54, у раённай гімназіі – для 68.  Першая школа будзе аздараўляць вучняў 1-4 класаў. Другая гарадская школа  арганізуе працоўны і спартыўны лагеры для вучняў 1-7 класаў. А вось на базе раённай гімназіі вучні пачатковых класаў будуць аздароўлівацца, а сямікласнікі  – наведваць профільную змену для адораных. Падчас канікулаў 15 вучняў будуць пашыраць свае веды па англійскай мове ра­зам з настаўніцай Аленай Сезік.

Між  іншым,  бацькоўская аплата за лагер залежыць ад узросту. Для дзяцей 6-10 гадоў яна складае 11 рублёў 70 капеек, для дзяцей 11-13 гадоў – 14 рублёў 46 капеек, для дзяцей 14-17 гадоў – 16 рублёў 50 капеек.  Дзяржава для зніжэння кошту пуцёвак у аздараўленчых лагерах з дзённых знаходжаннем на ўтрыманне аднаго дзіцяці выдзяляе 4 рублі 20 капеек у дзень.

Мікалай Навумчык

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!