Усе таленты Маларытчыны: у ГДК адбудзецца свята народнай творчасці

“Таленавітым трэба нара­дзіцца”- пад такой назвай у чарговы раз пройдзе свята народнай творчасці ў гарадскім Доме культуры.


Гледачы змогуць акунуцца ў ча­роўныя гукі гітарнай песні, у рамках правядзення раённага прагляду аўтарскай і бардаўскай песні, па­слухаць і зачаравацца цудоўным найгрышам, які будзе ліцца з двухраднага гармоніка, на пару са сваёй сяброўкай прыпеўкай, дзе схоплены адзін нейкі момант, рух душы.

Сваё майстэрства прадэманструюць удзельнікі свята сямейнай творчасці “Пад дахам дома твайго”. У праглядах прымуць удзел калектывы і асобныя выканаўцы горада і раёна, удзельнікі аматарскіх аб’яднанняў і гурткоў сельскіх устаноў культуры, прыхільнікі самадзейнага народнага мастацтва. А народны ансамбль песні і музыкі “Хаціславяне” Хаціслаўскага сельскага Дома культуры ў чарговы раз дакажа ўсім, што ён нездарма носіць ганаровае званне “Народны калектыў”. І наогул, будзе што па­слухаць і будзе на каго паглядзець.

Таму мы запрашаем усіх жадаючых у вялікую залу гарадскога Дома культуры 21 красавіка 2018 года у 10 гадзін на свята самадзейнага народнага мастацтва. Не абыдзецца тут і без строгага журы, якое прыедзе да нас з г.Брэста.

Чакаем  у нашым Доме культуры.

Лідзія Ківачук, член аргкамітэта аглядаў-конкурсаў.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!