Маларытчане падчас рэспубліканскага суботніка шчыруюць на добраўпарадкаванні населеных пунктаў

Сёння, 21 красавіка, на Маларытчыне, як і па ўсёй краіне, праводзіцца рэспубліканскі суботнік.

Гэтая дата вызначана пастановай Савета Міністраў ад 10 красавіка 2018 года №276. Прадстаўнікі працоўных калектываў працуюць на сваіх працоўных месцах, а таксама на добраўпарадкаванні і прывядзенні ў парадак сацыяльна-значных аб’ектаў, помнікаў і памятных мясцін, тэрыторый населеных пунктаў.

Сродкі, заробленыя на су­бот­ніку, будуць пералічаны праз райвыканкам у абласны выканаўчы камітэт.

У адпаведнасці з Пастано­вай Саўміна 50% грашовых сродкаў застануцца ў распа­раджэнні аблвыканкамаў і будуць накіраваны на добра­ў­парадкаванне і прывядзенне ў належны стан населеных пунктаў, у тым ліку аграгарадкоў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, а таксама на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых ла­ге­­раў да летняга сезону, а іншыя 50% грашовых сродкаў аблвыканкам пералічыць Мін­фіну. Гэтыя сродкі будуць накіраваны Міністэрству аховы здароўя на закупку медыцынскага абсталявання для Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі з мэтай арганізацыі дадатковых кругласутачных пастоў для аказання медыцынскай дапамогі,  а таксама рэзервовых ложкаў на выпадак экстраннай шпіталізацыі ўдзельнікаў і гасцей ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года.

Уласн. інфарм.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!