З ідэямі па жыцці

Прыемная навіна нядаўна прыйшла ў маларыцкі раённы Цэнтр пазашкольнай работы з Міністэрства адукацыі. Па выніках ІІІ рэспубліканскага конкурсу адукацыйных праграм тэатральных аб’яднанняў устаноў пазашкольнага выхавання і навучання дыпломам І ступені ўзнагароджана Зоя Ляшчынская, кіраўнік тэатральнага калектыву “Вялікі перапынак”. У гэтым жа конкурсе прымала ўдзел і Валянціна Самуйлік, кіраўнік дзіцячага ўзорнага тэатральнага калектыву “Каламбур”, якая ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені. Акрамя таго, Лілія Лазіцкая, намеснік дырэктара  МРДЦПП, за падрыхтаваны метадычны зборнік “Ад прадзедаў спакон вякоў”, дзе сабраны матэрыял пра маларыцкі строй адзення, адзначана дыпломам ХIV рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і дзіцячай творчасці “Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне: вопыт і перспектывы”.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у Валянціны Самуйлік і Зоі Ляшчынскай шмат новых, цікавых і творчых ідэй.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий